20.02.2026
“Дзень роднай мовы”
 
Незвычайнае хараство і зладжанасць чулася сёння, 20 лютага 2026 года, у гучанні роднага слова! З мэтай захавання мовы як культурнай спадчыны беларускага народа напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы працоўны калектыў аддзела спорту Сморгонскага райвыканкама і Сморгонскага цэнтру фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы размаўлялі па-беларуску. Шанаваць і ведаць родную мову – абавязак кожнага беларуса!
Родная беларуская мова – гэта душа народа, яго гісторыя і культура, увасобленая ў меладычных словах. Яна вызначаецца незвычайнай пяшчотай, багаццем і мілагучнасцю, з’яўляючыся асновай нашай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Далучайцеся да нас!
Запрашаем прыняцьу дзел у акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё!», у якой прадугледжаны адмысловыя зніжкі на платныя паслугі для асобных катэгорый насельніцтва.
 
Выхоўваем павагу да нацыянальных каштоўнасцей разам.
поделиться в: